Дзяржаўная ўстанова «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне»
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Мы з'яўляемся самым буйным аператарам на рынку нежылой нерухомасці ў Рэспубліцы Беларусь
Дзяржаўная ўстанова «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь было створана ў мэтах належнага кіравання дзяржаўнай уласнасцю. З 1994 г. абслугоўвае адміністрацыйныя будынкі ў сталіцы і абласных цэнтрах, дзе размяшчаюцца органы дзяржаўнага кіравання, Адміністрацыя Прэзідэнта, Савет Міністраў, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі, Камітэт дзяржаўнага кантролю, міністэрствы, дзяржкамітэты і іншыя цэнтральныя органы кіравання Рэспублікі Беларусь. Цесна ўзаемадзейнічае з падраздзяленнямі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама з органамі кіравання рэспубліканскага і рэгіянальнага ўзроўню, арганізацыямі і прадпрыемствамі розных формаў уласнасці.